-
Аура - Затрымай мяне
-
Бяседа - Гаспадару
-
Бяседа - Вішанька
-
Бяседа - Были у мяне сваты
-
Бяседа - А ў садзе рэчанька
Текст песни Бяседа - А я ў садочку
Исполнитель | Бяседа |
---|---|
Дата | 28 май |
Категория: | Тексты песен |
Просмотров: | 1251 |
Рейтинг |
Слова песни Бяседа - А я ў садочку
Мужанёк-памочнік (муз.М. Алешкі, сл. А. Гарбацэвіч)1
Сонейка на небе грэе, прыпякае.
Салавейка ў полі весела спявае.
А я ў садочку ляжу пад дубочкам,
Жонка мяне лае, дамоў не пускае.
2
Я ж нібыта пчолка дзянёк не прысяду,
Усюду я паспею, усё зраблю да ладу.
Ты ж гультай на печы грэееш сабе плечы,
А калі паклічу, усё варон ты лічыш.
3
А я табе, жонка, дапамог паснедаць.
У талерках пуста, ці ж табе не ведаць.
З’еў я сала пудзік, аж вырваўся гузік,
Пакуль еў, змарыўся і спаць паваліўся.
4.
Ой, ты, мой міленькі, ад такой падмогі
Толькі засталося працягнуць мне ногі.
Без мяне, ці чуеш, хутка засумуеш,
Што ж рабіць ты станеш, як мяне не стане.
5
А я цябе, мілка, тады пахаваю
І, напаўна, з тыдзень трошкі паўздыхаю.
А пасля знайду я сабе маладую,
Каб мяне кахала, смачна частавала.
Нашли ошибку в тексте? Сообщите администратору, выделите неправильный текст и нажмите "Ctrl+Enter".