lyricsonline.ru

    Текст песни Бяседа - Балада пра сыноў


    Бяседа - Балада пра сыноў
    Исполнитель Бяседа
    Дата 28 май
    Категория: Тексты песен
    Просмотров: 867
    Рейтинг

    Слова песни Бяседа - Балада пра сыноў

    Музыка Леонида Захлевного.

    1.На буслянцы каля хаты
    Колькі спрыту ёсць і сілы
    Маладыя бусляняты
    Кожны дзень спрабуюць крылы.
    Цішыня ў старэнькай хаце,
    Тут нямоглая, сівая
    Век зямны старая маці
    Ў самоце дажывае.

    ПРЫПЕЎ:
    А сыны яе, сыночкі.
    Пайшлі свету прочкі,
    Забыліся ў расстанні
    Пра свой бацькоўскі дом.
    Жывуць сабе паціху,
    А ні слыху, а ні дыху,
    Сыны яе, сыночкі,
    Іван, Сцяпан, Пахом,

    2. Носіць іх халодны вецер,
    Як асенніх клёнаў лісце,
    Разляцеліся па свеце
    Тры сыны яе калісьці.
    Раніць урыўда, нібы куля,
    Забыцце страшней за стому,
    І старэнькая матуля
    Не патрэбна а нікому.

    3.За дажджамі, туманамі
    Дзе ў нябёсах вецер вые,
    Сталі дужымі бусламі
    Бусляняты маладыя.
    Як у вырай адляталі,
    Маці ціха іх прасіла,
    Каб сыночкам расказалі,
    Што яна іх не забыла.
    Што яна на іх не ў крыўдзе,
    Хай жывуць сабе, як знаюць,
    А на весну, калі выйдзе,
    Хай прыедуць, пахаваюць,
    Нашли ошибку в тексте? Сообщите администратору, выделите неправильный текст и нажмите "Ctrl+Enter".
    Видео
    Похожие песни
  • 28 май Бяседа - Вяселле віруе
  • 28 май Бяседа - Вёсачка
  • 28 май Бяседа - Ветрам лугавым
  • 28 май Бяседа - Ва зялёным гаю
  • 28 май Бяседа - Бацькоў не забывай

  • Стоит посмотреть

Прокрутить вверх