lyricsonline.ru

    Текст песни Бяседа - А на вуліцы грамы


    Бяседа - А на вуліцы грамы
    Исполнитель Бяседа
    Дата 28 май
    Категория: Тексты песен
    Просмотров: 641
    Рейтинг

    Слова песни Бяседа - А на вуліцы грамы

    Музыка Л.Захлевный, слова Л.Писарчик

    А на вуліцы грамы ды грамы,
    На парозе лівень.
    Кум заскочыў да кумы,да кумы-
    Кумцы палахліва.
    Вось там піць жа, да няма
    Ні ў станку, ні ў клеці,
    Кума клікае кума
    Да стала прысесці.

    Ой,сядай,сядай,кумочак,
    Побач з кумкаю ў куточак,
    Тут і чарка, і гурок,
    Выпей, любы галубок.
    А што ж кума за кумочка
    Ды мядухі ні глыточка,
    А што ж гэта за кума,
    Каб не выпіла сама.

    Тут гуляці не гуляй,не гуляй,
    Хлопча нежанаты,
    Кумку як не забаўляй, забаўляй -
    Будзеш вінаваты.
    Разрумяніла віно,
    Кроў разваражыла,
    Кума з кумкаю яно
    Ў роях закружыла.

    Не глядзі ў вакно, любенькі,
    Прытуліся да паненкі.
    Я дзяўчына- весялуха,
    Адпушчу, як стане суха.
    Хай жа льецца дождж з вядзерца,
    Прытулю куму да сэрца,
    А далей відно што будзе,
    Як пра чарку не забудзем.

    За сядзібай перуны,перуны,
    Звукі-перагукі,
    А ні страху, не віны, не віны
    Ні ў кума ,ні ў кумкі.
    Занавешана вакно,
    Смех не заціхае,
    І віно, і не віно,
    А любоў ліхая.
    Нашли ошибку в тексте? Сообщите администратору, выделите неправильный текст и нажмите "Ctrl+Enter".
    Видео
    Похожие песни
  • 30 май Аура - Затрымай мяне
  • 28 май Бяседа - Будзь здаровы, гаспадар
  • 28 май Бяседа - А ў садзе рэчанька
  • 17 апрель Александр Розенбаум - Попутчик
  • 14 апрель группа Лесоповал - Кума

  • Стоит посмотреть

Прокрутить вверх